- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Ушанаванне ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях
У Кастрычніцкім раёне сталіцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню ўшанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Штогод, 17 красавіка, у нашай краіне адзначаюць Дзень ушаноўвання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Гэта работнікі, якія адслужылі ў пажарнай ахове і ваенізаванай пажарнай службе, а таксама органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.
Ветэраны Кастрычніцкага раённага аддзела па НС сабраліся на базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №29, дзе кіраўніцтва і асабовы склад падраздзялення павіншавалі ўсіх прысутных са святам, падзякавалі за пройдзены шлях і прыклад у выхаванні маладога пакалення. Далей гасцей свята чакала сумеснае чаяванне і сяброўская гутарка.
Такія сустрэчы заўсёды напоўнены цёплымі ўспамінамі, станоўчымі эмоцыямі, а запрошаныя госці адчуваюць сябе, як і раней, часткай дружнага згуртаванага калектыву.