image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Першы ровар

741

У Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе прайшлі дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы па веласпорце "Першы ровар". Удзельнікі раённага этапа выступалі ў некалькіх дысцыплінах: масавых заездах, маўнцінбайку, фігурным ваджэнні веласіпеда. Для маленькіх дзяцей былі падрыхтаваны "Дзіцячыя старты" і "Заезды на бегавелах". Таксама ўпершыню была праведзена "Сямейная эстафета", у якой бацькі ўдзельнічалі разам са сваімі дзецьмі.

Акрамя спартыўнай праграмы веласіпедыстаў і іх балельшчыкаў чакала не менш насычаная забаўляльная. У парку размясцілася шмат інтэрактыўных пляцовак і майстар-класаў. Удзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць асалоду ад яркага трыял-шоу, а таксама канцэрта з удзелам вядомых беларускіх музыкантаў і блогераў.

Работнікі Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падчас свята нагадалі жыхарам раёна правілы бяспекі, прапанаваўшы паўдзельнічаць у цікавых віктарынах і гульнях па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Дзеці і дарослыя праходзілі тэматычныя тэсціраванні, выбудоўвалі алгарытмы дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама знаёміліся з тэхнікай, абсталяваннем і ахоўнымі касцюмамі выратавальнікаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть