- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Маскоўскі раён. Бяспечныя канікулы
У рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у пажарную частку Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня прыходзяць навучэнцы з прышкольных лагераў.
Канікулы – вясёлая і бесклапотная пара для дзяцей. Урокі змяніліся цікавымі экскурсіямі і яркімі падзеямі. Стала добрай традыцыяй у школьнікаў прыходзіць у госці да ратавальнікаў. Вялізныя чырвоныя машыны так і прыцягваюць увагу дзяцей і абуджаюць жаданне ўзлезці ў кабіну на месца кіроўцы і паруліць. Ратавальнікі распавядаюць, як укамплектаваныя аўтамабілі, якое абсталяванне і пры якіх сітуацыях выкарыстоўваецца. Школьнікі з задавальненнем прымяраюць баявую вопратку выратавальніка-пажарнага і дзеляцца ўражаннямі з аднагодкамі. У працэсе зносін з дзецьмі, работнікі МНС разбіраюць розныя надзвычайныя сітуацыі, якія могуць адбыцца ў жыцці.
Дзецям нагадваюць аб захаванні правіл бяспекі і што рабіць, калі трапілі ў бяду, аб наступствах і прычынах пажараў. Пасля кожнай сустрэчы ратавальнікі жадаюць дзецям цікавых, а галоўнае – бяспечных канікул.