- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Маскоўскі раён. Ратавальнікі выступаюць на бацькоўскіх сходах
Работнікі Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі бацькоўскія сходы, якія прайшлі ў дзіцячых дашкольных установах адукацыі. Асноўная тэма выступлення – прафілактыка дзіцячага свавольства з агнём і забеспячэнне бяспечнай жыццядзейнасці.
Прадстаўнікі МНС распавялі бацькам пра тое, як правільна навучаць сваіх дзяцей бяспецы, з якой перыядычнасцю трэба гэта рабіць, а таксама ў чарговы раз нагадалі пра тое, што пакідаць дзяцей без нагляду надзвычай небяспечна. Асаблівую ўвагу ратавальнікі надалі ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях, якія ўжо не раз даказвалі сваю бясспрэчную карысць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Бо бяду лягчэй прадухіліць, а для гэтага неабходна навучыць дзіця элементарным правілам бяспекі.
У канцы мерапрыемства выступоўцы ўручалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая дапаможа бацькам яшчэ раз паўтарыць правілы бяспекі са сваімі дзецьмі.