- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Фінал акцыі
Зімой значна ўзрастае колькасць выпадкаў дзіцячага траўматызму, асабліва ў перыяд канікулаў, калі ў дзяцей ёсць больш вольнага часу і яны часцей знаходзяцца на вуліцы. Каб дзеці правялі канікулы весела, цікава і бяспечна, вельмі важна, каб яны ведалі, як усцерагчыся ад траплення ў надзвычайныя сітуацыі.
Фінальнае мерапрыемства ў рамках акцыі «Бяспечны Новы год!» прайшло перад паказам спектакля ў Тэатры юнага гледача. Выратавальнікі Ленінскага раёна арганізавалі работу гульнявых і навучальных пляцовак, на якіх дзеці, іх бацькі і педагогі змаглі асвяжыць у памяці веды па асновах бяспекі, а таксама папоўніць свой багаж новай карыснай інфармацыяй. Гледачы актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах і гульнях, а таксама змаглі прымерыць элементы баявога адзення выратавальнікаў.
Работнікі МНС нагадалі прысутным пра асцярожнае абыходжанне з піратэхнікай, электрычнымі прыборамі, расказалі пра асноўныя зімовыя небяспекі і меры па папярэджанні траўм.