- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Партызанскі раён. Бяспечны Новы год разам з часопісам «Юны выратавальнік»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» работнік Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з карэспандэнтам часопіса «Юны выратавальнік» правялі займальныя мерапрыемствы з навучэнцамі школ раёна.
Прадстаўнік выратавальнага ведамства і карэспандэнт нагадалі дзецям правілы бяспекі, якія неабходна выконваць у зімовы перыяд, у моцны холад і пры галалёдзе. У гульнявой форме дзеці даведаліся аб небяспецы тонкага лёду, ледзяшоў, правілах карыстання піратэхнічнымі вырабамі.
Школьнікі актыўна адказвалі на пытанні па бяспецы, распавядалі, што неабходна ведаць пра катанні на цюбінгах і санках, з вялікім жаданнем прымалі ўдзел у вясёлых інтэрактыўных конкурсах.
Карэспандэнт часопіса азнаёміла дзяцей з рубрыкамі і конкурсамі, у якіх можна паўдзельнічаць, падпісаўшыся на пазнавальна-гульнявы часопіс. Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі зарад выдатнага настрою, карысных ведаў, шмат сувеніраў і падарункаў.