- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Каб не было клопату ў Новы год!
У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікі сектара прапаганды Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з навучэнцамі санаторнай школы-інтэрнат №9 і сярэдняй школы №226.
З вучнямі пачатковых класаў правялі інтэрактыўныя заняткі па бяспечных паводзінах у перыяд навагодніх свят і зімовых канікулаў.
У ходзе мерапрыемстваў работнікі МНС расказалі хлопцам, як правільна і бяспечна ўпрыгожыць галоўную госцю Новага года - ялінку, з дапамогай віктарыны «Навагодняя гульня» даведаліся шмат цікавых фактаў аб святкаванні маючага адбыцца свята ў розных краінах, успомнілі як правільна выклікаць ратавальнікаў у выпадку пажару і замацавалі веды на практыцы з дапамогай гульні «Надзвычайныя сітуацыі».
У якасці падарункаў школьнікі атрымалі маляўнічыя напамінкі, налепкі і лінейкі-закладкі. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя і паабяцалі заўсёды выконваць правілы бяспекі.