- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Урокі бяспекі
У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!" ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна прайшлі тэматычныя ўрокі з удзелам інспектара раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Навучэнцам школ нагадалі аб правілах карыстання піратэхнікай, аб тым, як бяспечна ўпрыгожыць ёлку, чаму небяспечна выходзіць на лёд, як не атрымаць абмаражэнне і паводзіць сябе пры галалёдзе.
Акрамя гутаркі пра сезонныя небяспекі, дзецям прадэманстравалі навучальныя відэаролікі, паўтарылі з імі правілы выкліку выратавальнікаў і дзеянні пры ўзнікненні пажару ў кватэры.
Не абышлося мерапрыемства без цікавых віктарын. Школьнікі актыўна прынялі ўдзел у гульнях "Дзе логіка?", "Хто хоча стаць геніем бяспекі?", а таксама "Крокі выратавання", у якой дзецям трэба было выбудаваць дакладныя алгарытмы паводзін у розных экстраных сітуацыях.
Для лепшага замацавання ведаў у завяршэнне ўрокаў інспектар правяла анлайн-тэставанне, па выніках якога пераможцы былі адзначаны карыснымі прызамі.