- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Фрунзенскі раён. Выконваем правілы бяспекі!
Інспектар прапаганды Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" правяла прафілактычнае мерапрыемства ў прыватнай установе адукацыі "Каледж бізнесу і права".
Мерапрыемствы праводзіліся ў фармаце гутаркі з навучэнцамі, падчас якой яны задавалі пытанні і атрымлівалі вычарпальныя адказы.
Інспектар расказала базавыя правілы пажарнай бяспекі, падзялілася парадамі як дзейнічаць у небяспечных сітуацыях, нагадала нумары тэлефонаў экстраных службаў і як правільна выклікаць ратавальнікаў.
Для замацавання атрыманых ведаў навучэнцам прадэманстравалі відэафільм аб узгаранні бытавой тэхнікі і задалі пытанні.
Напрыканцы мерапрыемстваў уручылі наглядна - выяўленчую прадукцыю ад МНС.