- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Прафесійная будучыня
Сучаснае пакаленне дзяцей адрозніваецца тым, што многія ўжо літаральна з пялёнак ідуць да намечанай мэты - асвоіць праграміраванне, стаць выдатным мастаком або музыкантам, зрабіць адкрыццё ў фізіцы, ратаваць людзей у надзвычайных сітуацыях.
Выбар прафесіі - адно з самых важных і складаных рашэнняў у жыцці кожнага чалавека. Добра, калі ў дзіцяці праяўляюцца схільнасці да чагосьці аднаго, а калі яно добрае і ў маляванні, і ў матэматыцы, і ў вывучэнні замежных моў? Што рабіць у такіх выпадках?
Намеснік начальніка Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Чыркун праводзіць лекцыі па прафесійнай арыентацыі для навучэнцаў 10-11класаў, каб дапамагчы з жыццёва важным выбарам, а магчыма, кардынальна змяніць выбар навучэнцаў на карысць вышэйшых навучальных устаноў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што можа стаць іх жыцця.
У час сустрэчы выпускнікам тлумачацца ўсе тонкасці і нюансы паступлення, навучання і працаўладкавання ў вышэйшыя навучальныя ўстановы МНС. Таксама хлопцам тлумачаць, што стаць работнікам МНС гэта не толькі прэстыжна, але і вельмі адказна. Бо выратавальнік - гэта той чалавек, які жыве справай і не можа спакойна прайсці міма чужой бяды.