- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Партызанскі раён. Моладзь, не прапальвай, а пражывай сваё жыццё!
У рамках рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнскай моладдзю раёна.
Ратавальнікі пабывалі ўжо ў каледжы сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе, Мінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. У фармаце дыялогу спікеры расказалі аб асноўных правілах бяспекі, дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Асобна прадстаўнікі МНС спыніліся на самай распаўсюджанай прычыне ўзнікнення пажараў з гібеллю людзей - неасцярожным абыходжанні з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення, прывялі канкрэтныя прыклады вогненных здарэнняў, калі згубная звычка пакурыць стала прычынай трагедыі.
З навучэнцамі былі праведзены віктарыны па ОБЖ, гульня "Дзе логіка", абмяркоўваліся цікавыя факты аб тытуні і курэнні, разглядаўся партрэт курца. Таксама ўвазе прысутных быў прадэманстраваны тэматычны фільм "Ахвяры звычкі".
Маладыя людзі былі актыўнымі: з энтузіязмам адказвалі на пытанні і разбіралі сітуацыі, якія могуць прывесці да НС. У сваю чаргу прадстаўнікі МНС уручалі прысутным буклеты і памятную сувенірную прадукцыю.