- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Не стань ахвярай курэння!
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» Кастрычніцкія ратавальнікі нагадалі аб бяспецы наведвальнікам гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Галілеа".
Расказаць аб небяспецы непатушаных недакуркаў, забароне курэння ў жылых дамах і нават дапамагчы раз і назаўжды пазбавіцца ад згубнай звычкі - такія мэты паставілі перад сабой работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пры правядзенні мерапрыемства ў гандлёвым цэнтры.
Работнікам аддзела ўдалося сабраць вакол сябе публіку, якой было прапанавана паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах, праверыць свае веды з дапамогай тэсціравання і нават памяняць цыгарэту на салодкі прыз ад ратавальнікаў.
Апроч віктарын і конкурсаў, наведвальнікі змаглі наглядна пазнаёміцца з наступствамі безадказнага стаўлення да пытанняў бяспекі, і зрабіць некаторыя высновы, пераацаніўшы свае ўчынкі і дзеянні.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ад ратавальнікаў жыццёва важную інфармацыю і тэматычныя буклеты па бяспецы, якія, магчыма, у будучыні дапамогуць прадухіліць пажар ці іншую надзвычайную сітуацыю.