- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Маскоўскі раён. Прафілактыка ў жылых дамах
У перыяд з 7 па 10 лістапада, у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», працуючы ў напрамку папярэджання пажараў і надзвычайных сітуацый, зніжэння гібелі людзей ад іх, работнікі Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі правядзенне прафілактычнай работы ў жылым фондзе.
Прадстаўнікі МНС наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетныя сем'і. Кожны пажар, які адбыўся, лепш прадухіліць, чым патушыць, - нагадалі прадстаўнікі МНС уручаючы грамадзянам наглядна - выяўленчую прадукцыю ад МНС. Расказалі аб недапушчальнасці захламлення месцаў агульнага карыстання, тэхнічных і падвальных памяшканняў, нагадалі нумары экстранных службаў аб забароне курэння ў лесвічных клетках і месцах агульнага карыстання.
На ўваходныя групы жылых дамоў ратавальнікі размяшчалі навучальныя ўлёткі, у паштовыя скрыні адпраўлялі тэматычныя буклеты і памяткі.