image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Маскоўскі раён. Пра бяспеку перад кінасеансамі

0

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», работнікі Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць пазнавальныя мерапрыемствы для юных гасцей УП «Кінавідэапракат» кінатэатр «Бярэсце». 

Выступленні праводзяцца з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама для павышэння ўзроўню ведаў дзяцей па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Работнікі МНС правялі з дзецьмі прафілактычную гутарку, падчас якой пазначылі асноўныя прычыны дзіцячага траўматызму і распавялі аб правілах бяспекі, выкананне якіх дазволіць пазбегнуць бяды. Паўтарылі правілы бяспечнай эвакуацыі, вывучылі знакі пажарнай бяспекі. Ратавальнікі з дзецьмі паўтарылі, як правільна выклікаць ратавальнікаў па тэлефонах «101» або «112».

Дзеці прадэманстравалі свае веды ў галіне пажарнай бяспекі, актыўна адказвалі на пытанні знаходзячы парушэнні правілаў бяспекі на макеце дома, даведаліся пра карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть