- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Маскоўскі раён. Пра бяспеку перад кінасеансамі
У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», работнікі Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць пазнавальныя мерапрыемствы для юных гасцей УП «Кінавідэапракат» кінатэатр «Бярэсце».
Выступленні праводзяцца з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама для павышэння ўзроўню ведаў дзяцей па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Работнікі МНС правялі з дзецьмі прафілактычную гутарку, падчас якой пазначылі асноўныя прычыны дзіцячага траўматызму і распавялі аб правілах бяспекі, выкананне якіх дазволіць пазбегнуць бяды. Паўтарылі правілы бяспечнай эвакуацыі, вывучылі знакі пажарнай бяспекі. Ратавальнікі з дзецьмі паўтарылі, як правільна выклікаць ратавальнікаў па тэлефонах «101» або «112».
Дзеці прадэманстравалі свае веды ў галіне пажарнай бяспекі, актыўна адказвалі на пытанні знаходзячы парушэнні правілаў бяспекі на макеце дома, даведаліся пра карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.