image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Паседжанне суб'ектаў прафілактыкі

253

У адміністрацыі Ленінскага раёна прайшло пасяджэнне рабочай камісіі па пытаннях арганізацыі работы суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе на тэрыторыі Ленінскага раёна Мінска.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Галіна Чэрнік зацвердзіла рэгламент працы камісіі, намеснік начальніка Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Масіновіч давёў аператыўную абстаноўку аб пажарах і надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі Ленінскага раёна Мінска. 

З дакладамі аб праведзенай рабоце былі заслуханы кіраўнікі суб'ектаў прафілактыкі раёна. Члены камісіі абмеркавалі праблемныя пытанні, а таксама ўнеслі прапановы па ўдасканаленні арганізацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе. На пасяджэнні была разгледжана інфармацыя аб вывучэнні арганізацыі работы па папярэджанні правапарушэнняў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын у Савецкім раёне Мінска, у тым ліку прадстаўленне пракуратуры Ленінскага раёна Мінска аб устараненні парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў, прычын і ўмоў ім спрыяльных, і заканадаўства аб правах інвалідаў, унесенае ў адрас адміністрацыі раёна.

0-02-05-d086ffc152ff2530e1541dc688114a79c89c6e7de2107b829a5acca0c4ee2609_2b329faa.jpg

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть