image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Мерапрыемства ў кінатэатры

30

У кінатэатры "Піянер" прайшло прафілактычнае мерапрыемства для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Перад кінапаказам інспектар Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях размясціла ў фае кінатэатра інтэрактыўную пляцоўку і прапанавала дзецям праверыць свае веды.

Навучэнцы праходзілі тэматычныя тэсціраванні, разгадвалі рэбусы і загадкі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, знаходзілі парушэнні правілаў бяспекі на малюнку дома і збіралі мазаіку з героямі мультфільма "Чароўная кніга МНС".

Інспектар нагадала дзецям пра важнасць выканання правілаў бяспекі дома, у школе і на вуліцы, аб асцярожным абыходжанні з агнём і электрапрыборамі. Школьнікам расказалі па якіх нумарах неабходна тэлефанаваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі і як дзейнічаць.

Завяршылася мерапрыемства правядзеннем у глядзельнай зале цікавай віктарыны, падчас якой дзеці пазналі яшчэ больш карыснай інфармацыі і атрымалі прызы за правільныя адказы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть