image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў

0

Работа з пажылымі грамадзянамі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці выратавальнікаў. Работнікі Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама клапоцяцца пра бяспеку пажылых людзей.

У рамках акцыі "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы" і напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей выратавальнікі абсталявалі жылыя пакоі кватэр адзінока пражываючых пенсіянераў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, прадастаўленымі Мінскай гарадской арганізацыйнай структурай РДГА "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства", а таксама павіншавалі жыхароў са святам і уручылі ім тэматычныя буклеты і паштоўкі.

Работнікі раённага аддзела нагадалі: каб апавяшчальнік служыў многія гады, неабходна своечасова праводзіць чыстку корпуса і мяняць батарэйкі. Таксама пенсіянерам расказалі, што вялікая колькасць пажараў адбываецца ноччу, калі людзі адпачываюць і не могуць убачыць альбо адчуць надыходзячую бяду. З гэтай праблемай дапамагае зладзіцца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які можна лічыць целаахоўнікам чалавека.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть