image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Адзіны дзень камплектавання

643

Намеснік начальніка Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Чыркун правёў Адзіны дзень камплектавання ў вайсковай часці №5448.

Пасля заканчэння тэрміновай службы кожнаму трэба будзе выбраць свой далейшы жыццёвы шлях: нехта пойдзе вучыцца, нехта вернецца да старой работы, а нехта, знаходзячыся ў сценах вайсковых часцей, набывае новыя веды і навыкі, каб пасля прымяніць іх у абсалютна новай для сябе сферы дзейнасці.

Для таго, каб дапамагчы маладым людзям зарыентавацца ў выбары прафесіі, работнік МНС сустрэўся з вайскоўцамі вайсковай часці №5448. У рамках Адзінага дня камплектавання Яўген Мікалаевіч падрабязна расказаў хлопцам-тэрмінавікам пра дзейнасць работнікаў МНС і перавагах службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. Прадстаўнік раённага аддзела давёў інфармацыю пра прыём на службу, умовы працы, сацыяльныя гарантыi, абазначыў абмежаванні для прыёму на службу, а таксама адказаў на ўcе пытанні.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть