image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Маскоўскі раён. Канікулы-пара актыўная

416

У госці да ратавальнікаў прыйшлі вучні школ Маскоўскага раёна горада Мінска. У пажарнай часці №13 было шумна і весела. Дзецям у гульнявой форме распавядалі пра бяспеку і наглядна паказвалі прыладу пажарнай тэхнікі.

Школьнікі задавалі розныя пытанні пра побыт і працоўныя будні пажарных, колькі часу неабходна на «Збор па трывозе» і як правільна называюцца ахоўныя пальчаткі. Школьнікі цікавіліся пра тое, з якога матэрыялу выкананы касцюм выратавальніка і навошта ў пажарным аўтамабілі сякера. У ролі экскурсавода выступаў дасведчаны работнік Маскоўскага раённага аддзела на надзвычайным сітуацыям. Спецыяльна для рабят ён адкрыў адсекі пажарнай тэхнікі, прадэманстраваў аварыйна-выратавальны інструмент, распавёў характарыстыкі помпы і адказаў на пытанні, якія цікавяць рабят. Школьнікі з задавальненнем прымерылі баявую вопратку пажарнага і падзяліліся з аднагодкамі сваімі фатаграфіямі ў сацыяльных сетках. У працэсе зносін з дзецьмі, работнік МНС нагадаў аб правілах бяспекі падчас адпачынку паблізу вадаёмаў, распавёў аб сязонных небяспеках, якія могуць высочваць у лесе і што неабходна рабіць, калі спатрэбіцца дапамога ратавальнікаў.

Пасля кожнай сустрэчы работнікі МНС жадаюць дзецям цікавых канікул і поспехаў у новым навучальным годзе, уручаюць расклады заняткаў і тэматычныя закладкі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть