image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Мерапрыемствы з дашкольнікамі

443

У рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню!" інспектар Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з курсантамі Універсітэта грамадзянскай абароны наведала шэраг дзіцячых садоў.

З дзецьмі вывучылі нумары выкліку выратавальнікаў, прагаварылі інфармацыю, якую неабходна паведаміць дыспетчару. Дашкалятам пазначылі важныя дзеянні пры ўзнікненні ў кватэры пажару, нагадалі пра небяспеку гульняў з запалкамі.

Акрамя правілаў пажарнай бяспекі дзецям расказалі пра недапушчальнасць іх знаходжання на будаўнічых пляцоўках, пясчаных кар'ерах, а таксама паблізу вадаёмаў без нагляду бацькоў, пра асцярожнае абыходжанне з электрапрыборамі, газавай плітой і вострымі прадметамі.

Дзеці падчас сустрэч задавалі мноства пытанняў, дзяліліся сваімі гісторыямі, расказвалі, з якімі правіламі бяспекі яны ўжо знаёмыя, і актыўна ўдзельнічалі у прапанаваных ім рухомых гульнях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть