image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Партызанскі раён. Спартландыя бяспекі

312

У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню!” на базе сярэдняй школы №69 работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі спартландыю бяспекі для дзяцей, якія наведваюць летні прышкольны лагер.

У пачатку мерапрыемства дзецям расказалі аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі ў паўсядзённым жыцці. Больш падрабязна спыніліся на рэкамендацыях ад ратавальнікаў у гарачае надвор'е, захаванні правіл бяспекі на вадаёмах, алгарытме паводзін пры ўзнікненні пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама ўспомнілі тэлефоны экстранных службаў.

Юныя ратавальнікі прадэманстравалі свае спартыўныя ўменні, сілу і спрыт у этапах эстафеты, на якіх пераадольвалі паласу з перашкодамі ў баявой вопратцы пажарных і тушылі ўмоўны ачаг узгарання з дапамогай мячыкаў. Баявы дух, атмасфера каманднай гульні панавала на спартыўнай пляцоўцы. Абсалютна ўсе прысутныя атрымалі пазітыўныя эмоцыі, новыя веды і тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть