image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Фрунзенскі раён. Бяспека ў вадаёма вышэй за ўсё!

453

Лета працягвае нас радаваць гарачым надвор'ем, людзі імкнуцца адпачыць ля прахалодных вадаёмаў. Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, МНС і РУУС праводзяць прафілактычныя рэйды па месцах адпачынку ля вадаёмаў у Фрунзенскім раёне і нагадваюць асноўныя правілы бяспекі.

У прафілактычных гутарках інспектары нагадваюць адпачывальнікам аб правілах паводзін на вадаёмах, аб тым, што купанне дазволена толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, асабліва пільным неабходна быць бацькам і не пакідаць дзяцей ля вады без нагляду. Нагадваюць і аб адміністрацыйнай адказнасці за купанне ў забароненых месцах па ст. 24.42 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. А ў Фрунзенскім раёне на ўсіх 13 тэхнічных вадаёмах купанне забаронена!

Таксама прадстаўнікі службаў даюць рэкамендацыі, што ў спякоту абавязкова трэба апранаць галаўны ўбор, піць пабольш вадкасці, трымацца ў цені.

У ходзе рэйду на ўсіх наяўных стэндах размяшчаюць улёткі, якія нагадваюць аб правілах бяспекі на вадаёмах і правілах бяспекі ў спякоту, уручаюць тэматычныя памяткі з правіламі бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть