image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Партызанскі раён. Разам за бяспеку!

627

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы – без дыму і агню!” на базе дзіцячага аздараўленчага лагера школы № 223 работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніком Мінскай гарадской арганізацыйнай структуры Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства правялі прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый з удзелам малалетніх дзяцей.

У гэты дзень хлопцы рабілі сумесную зарадку, удзельнічалі ў спартландыі, танцавалі флэшмоб і праходзілі этапы квэста бяспекі. Для каманд былі прадстаўлены лакацыі, паспяхова прайшоўшы якія кожны змог успомніць правілы бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці, на вадаёме, пры навальніцы і ў моцную спякоту.

Дух суперніцтва і радасці адчуваўся паміж камандамі, бо кожны імкнуўся паказаць свае веды, уменні, кемлівасць і камандную гульню. У выніку ўсе дзеці атрымалі ў падарунак тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС і зарад пазітыўных эмоцый.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть