Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Завадскі раён. Папярэдзіць загадзя!
Зусім хутка наступяць доўгачаканыя летнія вакацыі. Кагосьці бацькі адправяць да бабуль у вёску, кагосьці - у летнія лагеры адпачынку, а іншыя застануцца ў горадзе. Так ці інакш, дзеці часта будуць заставацца без нагляду.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Завадскога раённага аддзела па НС нагадалі навучэнцам аб правілах пажарнай бяспекі перад канікуламі. З хлопцамі паўтарылі нумары экстраных службаў: 101, 102, 103, 104 і 112. Таксама расказалі пра тое, як правільна дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. З вялікай цікавасцю хлопцы абмяркоўвалі мультфільм МНС «Чароўная кніга» з ратавальнікамі.
У канцы навучальнага занятку, навучэнцам уручалі наглядна-выяўленчую прадукцыю на памяць.