image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Кастрычніцкі раён. З малымі і бацькамі аб бяспецы

644

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» ратавальнікі Кастрычніцкага раёна наведалі 3-ю гарадскую дзіцячую клінічную паліклініку і пагутарылі з маладымі бацькамі і малымі.

Тэма дзіцячага траўматызму значная ў любую пару года, але з надыходам летняга перыяду, калі бацькі з дзецьмі больш часу праводзяць на вуліцы і ля вадаёмаў, становіцца больш актуальнай.

Так, у холе педыятрычнага аддзялення паліклінікі, работнікі МНС паразмаўлялі з бацькамі і дзецьмі, якія прыйшлі на прыём да доктара ў дзень здаровага дзіцяці. З бацькамі была праведзена гутарка аб недапушчальнасці пакідання без нагляду сваіх дзяцей, выкананні правілаў бяспекі ў побыце, а замацаваць атрыманыя веды прапанавалі з дапамогай тэсціравання мабільнага дадатку «МНС: дапамога побач!». З дзеткамі пагулялі ў гульню «Небяспечна-бяспечна», паўтарылі нумары экстраных службаў і дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.

За правільныя адказы ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі ад ратавальнікаў памятныя падарункі і сувеніры.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть