- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Выступленні на бацькоўскіх сходах
Намеснік начальніка Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Чыркун прыняў удзел у бацькоўскіх сходах пачатковай школы №29 і сярэдняй школы №55.
Работнік МНС у сваіх выступленнях закрануў пытанні захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, пры адпачынку на прыродзе і навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях, нагадаў правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў і газавага абсталявання, расказаў пра важнасць ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях кватэр.
Яўген Мікалаевіч заклікаў бацькоў сачыць за тым, як і дзе бавяць вольны час іх дзеці, а таксама прымаць актыўны ўдзел у навучанні падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці. Акрамя пытанняў бяспекі таксама была асветлена тэма паступлення ў навучальныя ўстановы МНС: Універсітэт грамадзянскай абароны і спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце.