image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Савецкі раён. Ратавальнікі ў гасцях у дашкалят

464

З мэтай змяншэння колькасці пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём работнікі Савецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства з выхаванцамі дзіцячага сада № 416 Мінска.

З вялікай цікавасцю малыя разгадвалі мудрагелістыя загадкі «Кропелькі і Агеньчыка», вучыліся выклікаць ратавальнікаў на тэлефоне-трэнажоры, з дапамогай яркіх карцінак даведаліся, што трэба рабіць, калі дома ўзнік пажар, а гуляючы ў гульню «Эвакуацыя» дашкаляты навучыліся правільна пакідаць задымленае памяшканне.

Не засталася без увагі і тэма бяспечных паводзін на вуліцы. Так работнік МНС расказала хлопцам пра небяспечныя і бяспечныя месцы для гульняў, нагадала аб правілах пераходу праезнай часткі і папярэдзіла аб небяспецы размоў з незнаёмымі людзьмі.

А ў завяршэнні мерапрыемства ўсе дашкаляты атрымалі невялікія, але вельмі карысныя сувеніры ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Спаси дерево!
Спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть
БОО Спасатель
БОО Спасатель
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Минского городского управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть