image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Партызанскі раён. Выступленні ў працоўных калектывах

740

У рамках прафілактычнай работы кіраўніцтва і работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сістэматычна выступаюць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Як правільна карыстацца вогнетушыцелем? Што рабіць, калі ў кватэры разбіўся ртутны градуснік? Як правільна дзейнічаць пры пажары дома ці на працоўным месцы? Якія правілы бяспекі неабходна выконваць пры эксплуатацыі электраабсталявання? Як правільна эксплуатаваць бытавыя катлы на цвёрдым паліве? Для чаго рэкамендуецца ўсталёўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымліваюць прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Партызанскага раёна, размаўляючы з работнікамі МНС на сустрэчах у працоўных калектывах.

Такія сустрэчы – выдатная магчымасць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гібелі і траўматызму людзей на пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях. У ходзе размовы ратавальнікі даводзяць статыстычную інфармацыю па пажарах і гібелі людзей на іх у Рэспубліцы, сталіцы, Партызанскім раёне, найбольш распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення пажараў і загаранняў. Асаблівая ўвага ў цяперашні час надаецца і абмеркаванню правілаў паводзін у лесе, а таксама правілаў бяспечнага развядзення вогнішчаў, забароны выпальвання сухой расліннасці, спальвання смецця і выкарыстання прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы. Заўседы ратавальнікі заклікаюць не пакідаць дзяцей без нагляду, каб пазбегнуць трагічных наступстваў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть