- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Займальнае мерапрыемства для ваенна-патрыятычных клубаў горада
Ратавальнікі Кастрычніцкага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ваенна-патрыятычнага клуба «Крэчат», створанага на базе сярэдняй школы №90.
Перад пачаткам урачыстай часткі хлапчукі і дзяўчынкі з ваенна-патрыятычных клубаў «Арляты. Спадчыннікі Перамогі», «Сталь», «Страла», «Аскер», «На варце», «Гонар», «Следапыты», «Шторм» і «Мужнасць» разам з іншымі хлопцамі з сярэдніх школ раёна змаглі цікава і пазнавальна правесці час на адкрытых тэматычных пляцоўках АМАПа, ДАІ, МНС і Акадэміі МУС.
Для дзяцей і дарослых працавала не толькі выстава спецыяльнай тэхнікі і абсталявання, але і навучальныя інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх можна было паўтарыць правілы паводзін у выпадку пажару, нумары выклікаў экстраных службаў, прадэманстраваць трапнасць у конкурсах "Выдатны стралок" і атрымаць прыемныя прызы і тэматычныя буклеты па бяспецы.