image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Экскурсіі ў пажарныя падраздзяленні

731

Навучэнцы ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна частыя госці ў пажарных аварыйна-выратавальных часцях. Такія экскурсіі даюць магчымасць школьнікам і дашкалятам даведацца пра работу выратавальнікаў і іх прафесіяналізм, дапамагаюць усвядоміць важнасць выканання правілаў бяспекі.

З дзецьмі абмяркоўваюцца розныя надзвычайныя сітуацыі, якія могуць адбыцца з імі дома і на вуліцы. У ходзе экскурсій ім нагадваюць, як дзейнічаць пры ўзнікненні пажару і па якіх нумарах тэлефанаваць.

Найбольшае захапленне ў рабят выклікае наведванне гаража. Менавіта тут кожны можа адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам. Дзеці даведваюцца пра прызначэнне машын, а таксама могуць у іх пасядзець, прымяраюць баявое адзенне, знаёмяцца з абсталяваннем, якое выкарыстоўваецца пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Такія экскурсіі пакідаюць у хлопчыкаў і дзяўчынак масу пазітыўных эмоцый, выдатны настрой і самае галоўнае - веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть