Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі
Інспектары Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі шэраг сустрэч з працоўнымі калектывамі і нагадалі пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі.
У ходзе мерапрыемстваў прысутным былі даведзены лічбы аператыўнай зводкі, інфармацыя аб асноўных прычынах узнікнення пажараў і мерах па іх недапушчэнні, а таксама прыведзены прыклады трагічных выпадкаў.
Удзельнікам сустрэч нагадалі правілы бяспекі на працоўных месцах і ў побыце, падрабязна расказалі алгарытм дзеянняў работнікаў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, карысці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама прадэманстравалі, як пры пажары скарыстацца вогнетушыцелем.
Таксама падчас сустрэч работнікі МНС паднялі пытанні развядзення вогнішча на прысядзібных участках, пазначылі небяспеку выпальвання сухой расліннасці, курэння ў ложку і нагадалі дарослым аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.