image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Партызанскі раён. Мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы

311

У межах правядзення рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!" работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы для грамадзян, якія пражываюць у інтэрнаце па вуліцы Солтыса.

На дваровым сходзе была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка па навучанні правілам бяспекі для дзяцей і дарослых. Інспектар МНС расказала аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, сігнале "Увага ўсім!" і дзеяннях, якія трэба рабіць у выпадку яго падачы. І дзецям, і дарослым чарговы раз нагадалі аб небяспецы вогненнай стыхіі і асноўных прычынах узнікнення пажараў, аб правілах паводзін пры надзвычайных сітуацыях і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Усе ахвочыя змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па абыходжанні з вогнетушыцелем.

Работнікі МНС асобна спыніліся і на пажарах у экасістэмах, расказалі аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, а таксама правілах, якія неабходна выконваць пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть