- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Савецкі раён. Акцэнт на прафілактыку
З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём работнікі Савецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
У ходзе такіх гутарак слухачам даводзіцца аператыўная абстаноўка з пажарамі, якая складваецца на тэрыторыі раёна і ў горадзе Мінску ў цэлым. Далей работнікі МНС падрабязна расказваюць аб асноўных прычынах узнікнення вогненных НС: няправільнай эксплуатацыі электраабсталявання, дзіцячага свавольства з агнём, бестурботнасці пры курэнні. Разгледзеўшы кожную прычыну па асобнасці, прадстаўнікі выратавальнага ведамства расказваюць прысутным алгарытм правільных дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, нагадваюць нумары выкліку экстраных службаў і вучаць прысутных карыстацца першасным сродкам пажаратушэння – вогнетушыцелем.
\ Гэтак жа работнікі МНС у сваіх уступах не пакідаюць без увагі і рэкамендуюць слухачам усталёўваць у сваіх домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку пажару пададуць магутны гукавы сігнал і апавясцяць пра здарэнне. А напрыканцы сустрэч усе прысутныя атрымліваюць карысныя буклеты ад МНС.