image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Ленінскі раён. Урок бяспекі

496

Урок бяспекі з удзелам работніка Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў у сярэдняй школе №15.

У ходзе сустрэчы школьнікам расказалі пра будні выратавальнікаў, абмеркавалі з імі, што такое надзвычайная сітуацыя і з якімі наступствамі з-за неасцярожнасці людзей даводзіцца сутыкацца работнікам МНС.

Прадстаўнік раённага аддзела нагадаў дзецям, як трэба паводзіць сябе, калі ў кватэры або школе пачаўся пажар, якімі падручнымі сродкамі можна патушыць невялікае ўзгаранне і што рабіць, калі шлях з кватэры адрэзаны агнём. Таксама навучэнцы ўспомнілі асноўныя небяспекі, якія тоіць у сабе зіма. Пасля гутаркі вучням быў паказаны тэматычны відэаролік, які падрабязна раскрыў дзеянні пры ўзнікненні пажару або задымленні лесвічнай клеткі.

У завяршэнне ўрока была праведзена анлайн-віктарына, у якой дзеці прадэманстравалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть