image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Маскоўскі раён. У шэрагах БМГАВТ раёна папаўненне!

908

У Маскоўскім раёне адбылася чарговая знамянальная падзея: прысвячэнне навучэнцаў гімназіі №41 Мінска ім. У.Х. Серабраннікава у члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з уручэннем членскіх білетаў.

Юныя выратавальнікі-пажарныя з'яўляюцца актыўнымі памочнікамі работнікаў МНС у розных акцыях і мерапрыемствах. Яны не толькі з задавальненнем аказваюць дапамогу і прымаюць непасрэдны ўдзел у рэспубліканскіх акцыях МНС, але і з задавальненнем спаборнічаюць адзін з адным у розных конкурсах. На змену аднаму пакаленню актывістаў прыходзіць іншае. Так веды пра бяспеку і любоў да МНС перадаецца з пакалення ў пакаленне. 

З віншаваннямі і сказанымі на дарогу словамі для ўсіх рабят выступіў старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

– БМГАВП з'яўляецца адной з лідзіруючых рэспубліканскіх арганізацый, у якую заўсёды з задавальненнем уступаюць юнакі і дзяўчаты, каб спазнаць усю высакароднасць прафесіі выратавальніка, – звярнуў увагу прадстаўнік МНС.

Далей ўручэнне пасведчанняў членаў арганізацыі і пажаданні юным выратавальнікам быць самаадданымі і ніколі не губляць жыццёвы арыенцір, а хлапчукам і дзяўчынкам малодшым параілі браць прыклад са старэйшых таварышаў. Прыемна, што БМГАВП актыўна набірае папулярнасць і па-ранейшаму застаецца цікавай для дзяцей і падлеткаў нашай краіны.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Спаси дерево!
Спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть
БОО Спасатель
БОО Спасатель

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть