Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Цэнтральны раён. Адзіны дзень бяспекі
21 верасня 2023 года ў «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 511 Мінска» адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў па пытаннях бяспекі.
На занятках выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп знаеміліся са сродкамі выратавання і засвойвалі на практыцы прымяненне ў надзвычайных сітуацыях самавыратавальніка. Супрацоўнік аддзела прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыя Цэнтральнага раена Мінска Ганна Талалаева ў ігравым відэафармаце правяла з дзецьмі віктарыну па пажарнай бяспецы і прэзентавала новыя буклеты і дапаможнік МНС «Азбука бяспекі». А пасля ўсіх заняткаў, дакладна выконваючы правілы пажарнай бяспекі, увесь калектыў дарослых і дзяцей паспяхова эвакуіраваўся з будынку.
Кульмінацыяй Адзінага дня бяспекі стала фізкультурнае свята «Мая бяспека», падчас якога выхаванцы адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў дзелавой гульні, выконваючы ролі выратавальнікаў, «тушылі пажар» з дапамогай эстафет і з цікавасцю малявалі на асфальце.