image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Партызанскі раён. Штодзённая прафілактычная праца

356

У сувязі са складанай аператыўнай абстаноўкай, а таксама з мэтай выключэння ўзнікнення пажараў работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць штодзённую прафілактычную работу ў кватэрах і прыватных домаўладаннях грамадзян, у тым ліку сумесна з прадстаўнікамі УП "Мінгаз".

Суб'екты прафілактыкі ў першую чаргу наведваюць адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, асоб, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця, шматдзетныя сем'яі. Пры правядзенні гэтай работы асаблівая ўвага звяртаецца на спраўнасць газавага абсталявання, наяўнасць няспраўнасцей электрычных і цеплавыкарыстоўваючых установак, неабходнасць аказання сацыяльнай дапамогі дома для адзінокіх пажылых грамадзян, абсталяванне жылых пакояў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, іх працаздольнасць, а таксама правяраюць абмежаванасць доступу на гарышчы і скляпы шматкватэрных жылых дамоў.   Ратавальнікі  расказваюць аб аператыўнай абстаноўцы ў рэспубліцы і горадзе Мінску, прычынах узнікнення пажараў. Даводзяць грамадзянам што рабіць, каб пазбегнуць узнікнення пажараў.

Жыхароў наведаных домаўладанняў і кватэр інфармуюць аб мэтазгоднасці выкарыстання прыкладання для мабільных тэлефонаў «МНС: дапамога побач!», які з'яўляецца інфармацыйным рэсурсам па фармаванні культуры бяспекі і пры яго вывучэнні дапаможа зарыентавацца ў экстранай сітуацыі.

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Спаси дерево!
Спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть
БОО Спасатель
БОО Спасатель

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть