- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Партызанскі раён. Штодзённая прафілактычная праца
У сувязі са складанай аператыўнай абстаноўкай, а таксама з мэтай выключэння ўзнікнення пажараў работнікі Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць штодзённую прафілактычную работу ў кватэрах і прыватных домаўладаннях грамадзян, у тым ліку сумесна з прадстаўнікамі УП "Мінгаз".
Суб'екты прафілактыкі ў першую чаргу наведваюць адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, асоб, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця, шматдзетныя сем'яі. Пры правядзенні гэтай работы асаблівая ўвага звяртаецца на спраўнасць газавага абсталявання, наяўнасць няспраўнасцей электрычных і цеплавыкарыстоўваючых установак, неабходнасць аказання сацыяльнай дапамогі дома для адзінокіх пажылых грамадзян, абсталяванне жылых пакояў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, іх працаздольнасць, а таксама правяраюць абмежаванасць доступу на гарышчы і скляпы шматкватэрных жылых дамоў. Ратавальнікі расказваюць аб аператыўнай абстаноўцы ў рэспубліцы і горадзе Мінску, прычынах узнікнення пажараў. Даводзяць грамадзянам што рабіць, каб пазбегнуць узнікнення пажараў.
Жыхароў наведаных домаўладанняў і кватэр інфармуюць аб мэтазгоднасці выкарыстання прыкладання для мабільных тэлефонаў «МНС: дапамога побач!», які з'яўляецца інфармацыйным рэсурсам па фармаванні культуры бяспекі і пры яго вывучэнні дапаможа зарыентавацца ў экстранай сітуацыі.