Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 294-83-33
- (+375 17) 329-91-09
- minsk@mchs.gov.by
Маскоўскі раён. Бяспека – у кожны дом!
З мэтай фарміравання культуры бяспекі, навучання правіл бяспекі жыццядзейнасці у рэспубліцы проходзіць прафілатычная акцыя «Бяспека - ў кожны дом!» каб ў чарговы раз нагадаць, як важна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Так, Андрэй Ганчароў правёў сустрэчу у працоўным калектыве Беларускага дзяржаўнага каледжа будаўнічых матэрыялаў.
У ходзе выступлення расказаў прысутным аб абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі рэспублікі і Маскоўскім раёне, прыводзіў прыклады гібелі людзей на пажарах і іх прычынах. Не засталіся без увагі і пытанні выканання правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, неабходнасці падтрымання ў спраўным стане аўтаномных апавяшчальнікаў. Увага была нададзена правілам паводзін пры пажары і выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, дэманстрацыі мабільнага прыкладання «МНС: дапамога побач!». Асаблівую ўвагу слухачоў звярталі на выкананне дзецьмі правілаў бяспекі.
У завяршэнне выступлення прысутныя атрымалі буклеты і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.