image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Маскоўскі раён. Студэнтам пра бяспеку

705

Прадстаўнік Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў сустрэчу са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Мэта – папярэджанні ўзнікнення пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.

У форме дыялогу студэнтам нагадалі правілы бяспекі жыццядзейнасці. Падчас размовы хлопцы і дзяўчаты даведаліся пра самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення пажараў, пра тое, як не дапусціць узгаранняў і як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Работнік МНС акцэнтавала ўвагу моладзі на неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі пры пражыванні ў інтэрнатах.

– Кожны пакой інтерната павінен быць бяспечным. Не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы, ежу, якая рыхтуецца на пліце. Нельга паліць ў пакоях, калідорах і тамбурах – для гэтага ёсць спецыяльна адведзеныя месцы, – адзначыла работнік МНС.

Тэматычны відэафільм "Ахвяры звычкі" пераканаў маладых людзей захоўваць меры бяспекі. Напрыканцы прадстаўнік службы "101" парэкамендавала юнакам і дзяўчатам устанавіць на смартфоны мабільны дадатак "МНС: дапамога побач!", дзе кожны знойдзе для сябе карысную інфармацію.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Информация абитуриенту
Информация абитуриенту
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Откажись от бумажного извещения - спаси дерево!
Cогреться и не сгореть
Cогреться и не сгореть

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть