- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Савецкі раён. За бяспеку разам!
У Мінску прайшоў агульнагарадскі суботнік. У кожным раёне сталіцы актыўны ўдзел прымалі ведамасныя арганізацыі, у тым ліку супрацоўнікі адміністрацыі і работнікі МНС.
На адной з дваровай тэрыторыі жылога сектара Савецкага раёна, работнікі МНС падрыхтавалі тэматычныя і пазнавальныя пляцоўкі. Уборка тэрыторыі праходзіла весела і бяспечна. Размалявалі восеньскую пляцоўку двара тэматычныя плакаты на супрацьпажарную тэматыку і дзіцячыя малюнкі.
А на інтэрактыўных пляцоўках дарослыя і дзеці маглі пазнаёміцца з адмысловым ахоўным адзеннем пажарных-ратавальнікаў, адказаць на мноства пытанняў, вывучыць нумары экстранных службаў і «патэлефанаваць» дыспетчару МНС, каб на практыцы адпрацаваць навыкі выкліку ратавальнікаў у надзвычайнай сітуацыі.
Самыя маленькія госці суботняга мерапрыемства вывучалі правілы бяспекі гуляючы ў «Дыван бяспекі». А размешчаная пажарная машына ля пляцовак стала выдатным месцам для сямейных фатаграфій.