image description
 

Учреждение Минское городское управление МЧС Республики Беларусь


 

Актуальная сустрэча

180
На базе Фрунзенскага РАНС 19 красавіка адбылася сустрэча членаў Цэнтральнага савета БГА «Выратавальнік» з работнікамі дадзенага падраздзялення.

Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца выяўленне вострых, актуальных пытанняў  работнікаў, аказанне дапамогі ў іх вырашэнні, не застаецца па-за ўвагай і патрыятычнае, ідэалагічнае выхаванне, умацаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі маладых спецыялістаў.
     На дадзеным мерапрыемстве прысутнічалі:
- старшыня Цэнтральнага савета БГА «Выратавальнік» ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Новікаў Генадзь Фёдаравіч;
- намеснік старшыні Цэнтральнага савета БГА «Выратавальнік» Жураўскі Уладзімір Уладзіміравіч;
- старшыня Мінскага гарадскога аддзялення БГА «Выратавальнік» Шкутько Яўген Леанідавіч;
     Сустрэча праходзіла ў форме канструктыўнага дыялогу, кожны прысутны мог задаць хвалюючае яго пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ прама падчас мерапрыемства, пытанні былі, і працаўнікі не саромеліся іх задаваць.
Ветэраны адказвалі на пытанні, дзяліліся сваімі ведамі, вопытам, распавядалі гісторыі з мінулага. Не засталіся без увагі і пытанні будаўніцтва мемарыяльнага комплексу загінулым пажарным - выратавальнікам.
       Менавіта дзякуючы такім сустрэчам і адбываецца, ажыццяўляецца пераемнасць пакаленняў, калі ветэраны дзеляцца сваім вялікім багажом ведаў, уменняў і навыкаў з маладымі працаўнікамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть