- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Дваравы сход грамадзян
У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку - разам!» інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў дваравы сход на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна.
У сваім выступленні інспектар азнаёміў прысутных з мэтамі і задачамі, якая праходзяць у раёне рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «За бяспеку - разам». Прывёў статыстыку пажараў за бягучы перыяд года. Работнік МНС азнаёміў усіх прысутных з працай, якая праводзіцца раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях па прафілактыцы пажараў у жылым сектары.
Прысутныя былі азнаёмлены з асноўнымі патрабаваннямі пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электраправодкі. Асаблівая ўвага была звернута на папярэджанне дзіцячай гібелі. Не засталося па-за ўвагай і пытанне аб забароне выпальвання сухой расліннасці і распальвання вогнішча ў забароненых месцах.
У завяршэнне мерапрыемства ўсе прысутныя атрымалі буклеты па пажарнай бяспецы.