- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Сустрэча з работнікамі Аператыўнай мытні
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні бяспекі ў побыце і на вытворчасці. Значную частку свайго выступу Сяргей Шейпак адвёў прафілактыцы пажараў у жылым фондзе, бо ўсе прысутныя кожны дзень прыходзяць у свае дамы і кватэры, дзе і праводзяць вялікую частку часу. Расказаў ён пра тое, што асноўнымі прычынамі пажараў у жылым фондзе сёння з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Работнікам давялі інфармацыю і аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, ўстаноўка якога дазваляе выявіць пажар на ранняй стадыі яго развіцця. Даведаліся прысутныя аб магчымасці выкарыстання мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач».
Асаблівая ўвага слухачоў была звернута на праблему пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Сяргей Шейпак даў простыя парады аб тым, як навучыць дзіця бяспечным паводзінам, і распавёў аб праводзімых мерапрыемствах у рамках прафілактычнай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім! ». Завастрыў ён увагу і на праблеме гібелі людзей на вадаёмах рэспублікі, што актуальна і цяпер, калі растае лёд. На сустрэчы абмеркавалі таксама парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама прынцып дзеяння вогнетушыцеля і іншых першасных сродкаў пажаратушэння. Прысутным былі прадэманстраваны тэматычныя відэафільмы.