- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Пра бяспеку з бацькамі
Пры размове з бацькамі увага акцэнтавалася на недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду. Усе ведаюць, што дзеці любяць пераймаць дарослым. Таму, навучаючы дзіцяці бяспечным паводзінам, трэба пачаць з сябе: прааналізуйце свае паўсядзённыя звычкі, бо дзеці заўсёды і ўсё заўважаюць. Паспрабуйце ў гульнявой форме распавесці дзіцяці пра правілы бяспечных паводзін. Разбярыце некалькі сітуацый, прайгралі іх і разбярыце потым памылкі. Пастаянна паўтарайце дзіцяці, што вы заўсёды на яго баку і гатовыя абараніць яго ад усіх бед і няшчасцяў. Каб ён вам давяраў. Хай ён ведае, што можа звярнуцца да вас з любымі праблемамі і мае права атрымаць ад вас дапамогу, калі з ім адбылося нешта нядобрае і незразумелае. Таксама не забудзьцеся вывучыць з дзіцем нумары тэлефонаў экстраных службаў. Пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацыях тэлефануйце па тэлефоне «101» альбо «112».
Прысутным у актавай зале быў прадэманстраваны тэматычны відэафільм «Кошт імгненні».