- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Выступ перад ліцэістамі
У рамках акцыі "Бяспека - ў кожны дом!» у Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі №5 транспартнага будаўніцтва выступіў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Краўчанка Павел Леанідавіч.
Пачаў ён свой выступ з прэзентацыі мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач». Некаторыя навучэнцы ўжо з'яўляюцца карыстальнікамі гэтага прыкладання і таму беспамылкова адказвалі на пытанні інспектара. Павел Леанідавіч нагадаў юнакам і дзяўчатам правілы пажарнай бяспекі, прааналізаваў прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый у побыце. Для замацавання пачутага былі прадэманстраваны навучальныя фільмы.
І ў завяршэнні выступу работнік аддзела нагадалі студэнтам пра небяспеку знаходжання на тонкім, неакрэплых лёдзе.