- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Прафілактыка правапарушэнняў ад ДАІ
У рамках прафілактычнай працы з асабістым складам па папярэджанні правапарушэнняў у Ленінскі РАНС запрасілі старэйшага інспектара прапаганды і агітацыі ДАІ Ленінскага раёна Таццяну Раманаву.
Сустрэча супала з адзіным днём прафілактыкі траўматызму на дарогах, таму сустрэчу супрацоўнік ДАІ пачала з лічбаў статыстыкі, прывяла найбольш «яркія» прыклады ДТЗ здарыліся з-за чалавечага фактару. Таццяна Раманава распавяла пра тое, якія мерапрыемствы праводзяцца ў краіне па папярэджанні траўматызму на дарогах, нагадала пра тое, што кіроўца павінен заўсёды быць уважлівым і прадугледжваць варыянты развіцця падзей на дарозе.