- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Сустрэча з работнікамі дзіцячай дашкольнай установы
Свой выступ ён пачаў з апавяду пра тое, што большая колькасць пажараў адбываецца ў жылым фондзе і асноўнымі прычынамі пажараў тут сёння з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Работнікам дзіцячага сада расказалі і аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, ўстаноўка якога дазваляе выявіць пажар на ранняй стадыі яго развіцця. Сяргей Шейпак прывёў канкрэтныя прыклады пажараў у жыллі ў раёне і сталіцы, калі менавіта гэтыя няхітрыя прыборы выратавалі жыццё чалавека. Даведаліся работнікі ўстановы адукацыі аб магчымасці выкарыстання мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач».
Асаблівая ўвага прысутных была звернута на праблему пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Распавёў Сяргей Уладзіміравіч і аб парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама нагадаў прынцып дзеяння вогнетушыцеля. На сустрэчы былі таксама разгледжаны правілы, якія неабходна выконваць у перыяд навагодніх і калядных святаў. Прадстаўніку МНС было зададзена шмат пытанняў: па карыстанні піратэхнічнымі вырабамі, па ўсталёўцы газааналізатараў і аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Сяргей Шейпак даў вычарпальныя адказы на ўсе пытанні.