Учреждение «Минское городское управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 250-58-54
- minsk@mchs.gov.by
Кастрычніцкі раён. Цікавая гутарка аб важных пытаннях
Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі мерапрыемства са студэнтамі Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».
У ходзе сустрэчы работнікі МНС расказалі студэнтам аб парадку прыёму на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, умовах службы і сацыяльных гарантыях, якія прадугеджаны пры паступленнi на службу ў Міністэрства.
Прысутным нагадалі патрабаванні пажарнай бяспекі пры знаходжанні на тэрыторыі ўніверсітэта і пражыванні ў інтэрнатах, парадак выкліку экстраных службаў і выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.
Працягам сустрэчы стала знаёмства з дзеючым майстрам-выратавальнікам, які расказаў аб сваім вопыце работы, побыце ратавальнікаў, тэхніцы і абсталяванні, якiя стаяць на ўзбраенні падраздяленняў. Кожны жадаючы змог прымераць на сябе баявое адзенне ратавальніка, усвядоміўшы складанасць работы сучасных ратавальнікаў.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае не толькі павышэнню пісьменнасці грамадзян у галіне пажарнай бяспекі, але і дае магчымасць пазнаёміць моладзь з прафесіяй пажарнага-ратавальніка.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси